МолоКо:


необыкновенный журнал об обыкновенных людях


Уникальный информационный проект расскажет о жизни молодых людей с ограниченными возможностями и их здоровых сверстников по-новому - без патетики, мифов и шаблонов.

МолоКо покажет настоящих людей, настоящие события, настоящие эмоции. Героями и авторами публикаций могут стать обыкновенные люди, каждый из вас.

Подробнее...

Главная » МолоКо » Авторская колонка » Клічко і Шаўчэнка ў Львове завіталі на кожную вуліцу

Клічко і Шаўчэнка ў Львове завіталі на кожную вуліцу

Калі ў вас няма шэнгенскай візы, але вельмі хочацца з’ездзіць “у Еўропу”, можаце накіравацца ў заходнеўкраінскі Львоў. Гэты горад здзіўляе сваёй архітэктурай, турыстычным крэатывам і адносна невысокімі цэнамі. Нават бясконцыя выбары-перавыбарыне могуць сапсаваць турыстычных уражанняў.    

Ніжнія паліцы – ў дэфіцыце

- Нават калі ў вас дзеці ці інваліды, ўсё роўна нічым дапамагчы не магу, засталіся толькі верхнія паліцы, – рашуча адмовіла касірка на вакзале ў Мінску.

Высветлілася, што квіткі на цягнік Мінск-Чарнаўцы, які ідзе праз Львоў, заўсёды карыстаюцца вялікім попытам. Таму пасажырам з дзецьмі ці тым, якія маюць фізічныя абмежаванні, варта загадзя набываць квіткі. Іначай прыйдзецца разлічваць толькі на спачуванне суседа па купэ, які пагадзяцца саступіць сваю ніжнюю паліцу.

Можна знайсці месца ў хостале за 60-70 грывен

За дарогу туды і назад ў купэйным вагоне трэба аддаць каля 800 тысяч рублёў, у плацкартным – прыкладна ўдвая менш. Месца ў хостэлі за адну ноч абыдзецца ў 60-70 грывен (у кастрычніку 2012 года гэта раўнялася 60-70 тысячам беларускіх рублёў). Калі вы гатовы заплаціць такую цану за адпачынак у Львове, збірайцеся ў дарогу. Плюсы гэтага горада – яго цікавая архітектура, непаўторныя вузкія вуліцы-лабірынты, адсутнасць візавага рэжыму і адносная таннасць паслуг мясцовых рэстаранчыкаў.

Праўда, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ёсць і пэўны мінус – амаль што ўсе вуліцы ў горадзе брукаваныя. Таму хадзіць па іх ці ездзіць на інваліжнай калысцы менш камфртна, чым па звыклым для многіх беларусаў асфальце.

Вагон “забіты” амаль на 100 працэнтаў     

- Ізноў увесь вагон выйдзе ў Львове, - незадаволена сказала правадніца купэйнага вагона, калі прыйшла да нас па нашыя квіткі. – Да Чарнаўцоў паедзем паражняком. Хай бы хтосьці паскардзіўся, напісаў кіраўніцтву Беларускай чыгункі, каб цягнік ішоў з Мінску толькі да Львову.

“Прарочыя” словы правадніцы спраўдзіліся. На ўвесь вагон засталася толькі адна дзяўчына.

Украінскія памежнікі “штампуюць” беларускі пашпарт, а беларускія – не

- Запаўняеце міграцыйныя карткі! – правадніца раздала бланкі усім грамадзянам Беларусі, якія ехалі ў вагоне.

Першую частку гэтай паперы трэба аддаць украінскім памежнікам падчас прыбыцця ва Украіну, другую – пры выездзе. Украінскія памежнікі “штампуюць” беларускі пашпарт, а іх беларускія калегі – не. 

 

Паўгадзіны праверкі на беларускай тэрыторыі на станцыі Гарынь, што ў Столінскім раёне. Яшчэ столькі ж – на ўкраінскай зямлі. Ні ўкраінскія, ні беларускія мытнікі рэчы пасажыраў амаль што не правяралі. Толькі спыталіся, ці ёсць што-небудзь, акрамя рэчаў для ўласнага карыстання.

Чаму мытнікі ненавідзяць музыкаў

На беларускай тэрыторыі цягнік, напэўна, трошкі затрымалі.

- Падыйдзіце ў наш вагон, - выклікаў беларускі мытнік дапамогу.

Высветлілася, што ў нашым вагоне было трое музыкаў з інструментамі. Ім прыйшлося запаўняць нейкія паперы, паказваць даведку, выдадзеную Міністэрствам культуры Беларусі, аб тым, што музычны інструмент не мае вялікай культурнай каштоўнасці.

Украінскія мытнікі таксама мусіли тэрмінова ладзіць у вагоне “нараду”, падчас якой яны высвятлялі, як правільна аформіць увоз ва Украіну музычных інструментаў.

- Напэўна, мытнікі павінны ненавідзець усіх музыкаў? – пажартаваў мой сусед па купэ.

- Магу толькі здагадвацца, што адбываецца на мытні, калі на мяжы прыязджае які-небудзь вялікі аркестр з інструментамі, – адказаў яму я.   

У аўтобусах ездзяць без квіткоў

На прывакзальнай плошчы ў Львове ужо ў 6 газін раніцы шмат аўтобусаў. Сярод іх няма ні савецка-румынскіх “ікарусаў”, ні беларускіх “мазаў”. Амаль усе яны – нешта сярэдняе між вялікім міжгародныым автобусам і мікрааўтобусам. Найчасцей сустракаюцца дзве маркі – нейкі “Еталон” і тая, што па абрысах нагадвае беларускі “Радзіміч”. Непасрэдна на гарадскіх маршруьтах працуюць нейкія больш “еўрапейскія” аўтобусы. Аднак, парадак аплату праезду ў іх нейкі дзікаваты. Пасажыры на ўваходзе проста аддаюць вадзіцелю па дзве грыўны. Ніякіх квіткоў той не выдае.

Акрамя гэтага з прывакзальнай плошчы стартуюць трамваі. На нумары 1 і 9 можна даехаць да гістарычнага цэнтра горада. Праезд у гарадскім транспарце каштуе ў Львове 1,5-2 грыўны (у кастрычніку 2012 года – прыкладна 1,5-2 тысячы беларускіх рублёў).

Па-руску ў спальных мікрараёнах лепш не размаўляць

 Мноства людзей на вакзале і ў транспарце размаўляюць па-ўкраінску. Аднак нямала сустракаецца і такіх, якія гавораць па-руску. І гэта не толькі пенсіянеры, але і маладыя людзі.

Да рускамоўных у Львове ставяцца досыць спакойна,прыязна. Таму аповяды пра генетычную нянавісць “заходнікаў” да “маскалёў” – хутчэй за ўсё міф, перабольшванне. Праўда, некаторыя людзі ўсё ж не раяць рускамоўным гуляць па аддаленых ад цэнтра ільвоўскіх мікрараёнах.

Шаўчэнка не абяцае заробак у 1 тысячу еўра

“Эканамічны нацыяналізм зберажэ Украіну”, – шыльду з такім лозунгам можна ўбачыць на многіх вуліцах Львова. Такім чынам адна з партый, якая прэтэндуе на месцы ў Радзе (украінскім парламенце), імкнецца прыцягнуць увагу электарату.

Украінскія выбаршчыкі, у адрозненне ад беларускіх, у перыяд палітычных кампаній могуць разлічваць на высокую актыўнасць мясцовых палітыкаў. Бігборды, ўлёткі з “абяцанкамі-цацанкамі”, масавыя мітынгі, канцэрты – выбары на Украіне праходзяць больш весела, чым у Беларусі. Камуністы адкрыта абяцаюць, што адбяруць дабро ў алігархаў, перадзеляць “па справядлівасці”.

Вось з агітацыйнага плаката паглядае адзін з братоў баксёраў Клічко. На іншым бігбордзе футбаліст Шаўчэнка таксама штосьці абяцае народу. І чамусьці не спартыўных перамог.

Яго каляжанка па партыі на іншым бігбордзе размясцілася ў адзіноце. “Заробак ўкраінцаў да 1 тысячы еўра, а пенсія – да 500 еўра за месяц – гэта рэальна”, – штосьці накшталт гэтага абяцае яна народу. Невядома, ці гатовы пад гэтым падпісацца і футбаліст Шаўчынка. Магчыма, што і не. Нездарма ж на гэтым бігбордзе спартсмена няма.

А вось Партыя рэгіёнаў, якая падтрымлівае прэзідэнта Януковіча, што родам з Усходняй Украіны, перадвыбарчую агітацыю ў заходнеўкраінскім Львове вядзе вельмі сціпла. На нешматлікіх бігбордах – анамальна шчаслівыя прадстаўнікі адной сям’і розных пакаленняў дэманструюць сваё бязмежнае шчасце. Надпіс унізе павінен замацаваць гэты настрой. “Ад стабільнасці да росквіту”, – такі слоган, размешчаны на бігбордзе, вельмі падобны на творчаць беларускіх дзяржаўных ідэолагаў.

Эканамічны нацыяналізм ці каўбаса без мяса

- А як вы жывеце ў Беларусі? – пацікавіўся ў мяне жыхар Львова сталага ўзросту, які ласкава пагадзіўся мяне вывесці на неабходную вуліцу.

Блукаючыя вузкія вуліцы Львова – візітоўка горада. Але ў той жа час гэта і вялікі клопат для турыстаў. У інфармацыйным цэнтры можно атрымаць бясплатную карту гістарычнага цэнтра. Аднак нават з ёю заблукаць тут вельмі проста.

- За апошнія некалькі гадоў долар да беларускага рубля падаражэў у шэсць разоў? – саздзіўленнем перапытаў мяне мой часовы “навігатар”, каля я распавёўяму пра нашыя “дэвальвацыі ды інфляцыі”.

Пасля параўнальнага аналізу ўзроўню жыцця мой суразмоўца прыйшоў да высновы, што сярэдні заробак ў Беларусі большы, чым ва Украіне (каля 3,5 мільёны рублёў, ці 3,5 тысячы грывен, супраць 2,5-2,7 тысячы грывен). Пры гэтым, як вырашыў ён, цэны ва Украіне – прыкладна на ўзроўні беларускіх.

- Беларускае малако і масла вельмі якасныя, ўкраінцы іх ахвотна набываць, калі хто прывозіць, - не шкадаваў той дзядзька кампліментаў. – І ў вашай каўбасе, напэўна, сапраўднае мяса ёсць.

Многія ж украінцы “хахляцкія” каўбасы не набываюць, бо быццам бы лічаць, што ў гэтым прадукце замест маса невядома што кладуць. Праўда, ў такой дыеты можа быць і чыста эканімічнае тлумачэнне: многім сыравэнджаныя каўбаскі простым жыхарам Украіны могуць быць не па кішэні.

Нацыяналізм-нацыяналізмам, а эканоміка ва Украіне развіваецца па сваіх законах. Напрыклад, той жа бігборд з “эканамічным нацыяналізмам” мірна суседнічае з аддзяленнем Сбербанка Расіі.

Працяг: Як у Львое павячэраць у “партызанаў” і ўбачыць пяціпавярховую лямпу

 

 

    Руслан Ананьев

    Страшна не смерть, а стыд
    Смотри как слышно - анимационный блокбастер "Кот Гром и заколдованный дом"
    В сказках все есть, да в руках ничего нет